23 снежня 2024, панядзелак, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Статкевіча абскардзіла адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

3
Жонка Статкевіча абскардзіла адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы
МАРЫЯ АДАМОВІЧ

Разгляд скаргі можа адбыцца 24 ліпеня.

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, кіраўніца ініцыятыўнай групы ягонага вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Марына Адамовіч 22 ліпеня падала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча.

Нагадаем, пастанова адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча была прынятая на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 20 ліпеня.

Марына Адамовіч паведаміла БелаПАН, што пастанова аб абскарджанні дзеянняў Цэнтрвыбаркама ёю была прынятая 20 ліпеня яшчэ падчас пасяджэння камісіі. «Мы мяркуем, і думаю, што абгрунтавана мяркуем, што адмова ў рэгістрацыі парушае правы 1700 грамадзян, якія ўваходзяць у склад ініцыятыўнай групы», - сказала жонка палітыка.

Як адзначыла Адамовіч, у Вярхоўнага суда ёсць тры дні на разгляд скаргі. З яе слоў, у судзе ёй было сказана, што разгляд скаргі можа адбыцца 24 ліпеня.

Нагадаем, у ініцыятыўную групу вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты ўвайшло больш за 1500 чалавек. Сярод іх - вядомыя беларусы Зінаіда Бандарэнка, Павал Севярынец, Аляксей Марачкін, Уладзімір Халіп, Мікалай Аўтуховіч, Славамір Адамовіч, Лявон Вольскі, Аляксандр Тамковіч, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Законнікаў, Юры Хашчавацкі, Зміцер Дашкевіч, Вольга Завадская.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы былі пададзеныя на рэгістрацыю ў ЦВК 16 ліпеня, кіраўніком групы была заяўлена Марына Адамовіч - жонка палітыка.

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына назвала немагчымай рэгістрацыю Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата на чарговых выбарах прэзідэнта. «Пакуль ён асуджаны, мы не маем юрыдычнага права аформіць яго як кандыдата ў прэзідэнты. Больш за тое, мы не маем права зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу. А як не будзе зарэгістраваная ініцыятыўная група, хто ж тады будзе збіраць подпісы ў ягоную падтрымку? Такія акцыі, калі яны і будуць праходзіць, адразу становяцца нелегітымнымі», - сказала Ярмошына.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках