Менчука затрымалі за прапанову каранаваць Лукашэнку
13- 24.07.2015, 16:36
- 25,136
Каля будынка Цэнтрвыбаркама ў Менску 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.
У руках актывіст трымаў плакат з надпісам «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць. Не выбарам».
Акцыя прадаўжалася менш за хвіліну, паведаміў БелаПАН лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.
Мікалая Лусто затрымала ахова Цэнтрвыбаркама і павяла ў будынак, дзе знаходзіцца Цэнтральная камісія.