27 снежня 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы за пікет каля ЦВК мянчук абскардзіць вырак

3
Затрыманы за пікет каля ЦВК мянчук абскардзіць вырак

Актывіст руху «Альтэрнатыва» Мікалай Луста збіраецца абскардзіць пастанову суда Маскоўскага раёна Менска.

Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

«Сваю акцыю 24 ліпеня я прысвяціў былому кандыдату ў прэзідэнты і палітвязню Мікалаю Статкевічу ў знак нязгоды з адмовай у рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам ягонай ініцыятыўнай групы. І калі гэтыя выбары зноў праходзяць недэмакратычна - то навошта зусім іх праводзіць. Што змяняецца? Вось таму я выйшаў з адпаведным плакатам: «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не - выбарам!» - распавёў актывіст.

«Зразумела, я здагадваўся, што мяне могуць за гэта і затрымаць, але меркаваў, што не так хутка», - кажа ён.

Акцыя, сапраўды, доўжылася менш хвіліны. Да Мікалая Лусты адразу падышоў ахоўнік і адвёў актывіста ў будынак ЦВК. Ужо адтуль яго адвезлі ў РУУС, а затым, да суду, утрымлівалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Судовае пасяджэнне адбылося 27 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы. Суддзя Тацяна Мотыль асудзіла актывіста паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства» да штрафу 25 базавых велічынь. Прычым, на разгляд адміністрацыйнай справы нават не з'явіліся сведкі з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія правялі затрыманне актывіста.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках