30 красавiка 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя абяцае выплаціць запазычанасці, калі ёй пазычаць яшчэ €7 мільярдаў

20
Грэцыя абяцае выплаціць запазычанасці, калі ёй пазычаць яшчэ €7 мільярдаў
Алексіс Цыпрас

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас папрасіў аб прамежкавай пазыцы ў 7 мільярдаў еўраў, якая можа быць выдадзеная цягам 48 гадзін.

Пра гэта са спасылкай на еўрапейскія дыпламатычныя крыніцы паведамляе італійскае выданне ANSA, якое цытуе "Еўрапейская праўда".

Паводле звестак выдання, запыт на пазыку цяпер знаходзіцца на разглядзе прэзідэнта Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера.

Алексіс Цыпрас папрасіў аб пазыцы для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі ў грэцкай эканоміцы і выплаты даўгавых абавязанняў.

Сёння Юнкер заявіў, што развязанне сітуацыі з Грэцыяй не адбудзецца за адну ноч і ён супраць выхаду Грэцыі з еўразоны.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас паабяцаў прадставіць новыя прапановы грэцкага ўрада на саміце ЕЗ у аўторак.

Нагадаем, на рэферэндуме 5 ліпеня 61,31% грэкаў выказаліся супраць умоў пагаднення з крэдыторамі аб грэцкай запазычанасці. У галасаванні ўзялі ўдзел 62,50% зарэгістраваных выбаршчыкаў. Пасля гэтага сёння, 7 ліпеня, Міжнародны валютны фонд адмовіўся крэдытаваць Грэцыю.

Сёння ж усё інстытуты Еўрапейскага Звязу, адказныя за палітыку ЕЗ, плануюць абмеркаваць сітуацыю, якая склалася пасля правядзення ў Грэцыі рэферэндуму.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках