Памежнікі не ўпусцілі ў Беларусь арцыбіскупа аўтакефальнай Праваслаўнай царквы
26- 1.08.2015, 12:08
- 26,841
Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну арцыбіскупа Святаслава.
Пра гэта паведамляе «Наша нiва».
У пятніцу 31 ліпеня ў пункце пропуску Новая Гута ў Гомельскай вобласці памежнікі не прапусцілі ў краіну арцыбіскупа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Святаслава (Логіна). Ён ехаў у Беларусь праз запрашэнне вернікаў.
Арцыбіскуп Святаслаў служыць у Амерыцы, а ў Беларусь ехаў праз Чарнігаў, дзе жыве ягоная маці. Пра гэта ён паведаміў у сваім лісце вернікам БАПЦ.
Улады не дазваляюць дзейнасць БАПЦ у Беларусі, паколькі супраць гэтага выступае Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.