30 красавiка 2024, aўторак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датчане за пяць гадоў пабудуюць горад без аўтамабіляў

5
Датчане за пяць гадоў пабудуюць горад без аўтамабіляў

У Даніі запланавана будаўніцтва новага населенага пункта, дзе будзе цалкам забаронены аўтамабільны рух.

Пра гэта паведамляе Prian.ru са спасылкай на The Local.

Плануецца, што насельніцтва прыгарада Орхуса складзе 15 000 чалавек. Населены пункт атрымае назву Nye, што ў перакладзе з дацкага азначае "новы". Гэта будзе зялёны прыгарад, дзе сучасныя тэхналогіі будуць ужытыя для стварэння гармоніі паміж ягонымі жыхарамі і навакольнай прыродай. З цэнтрам Орхуса тут будзе ўстаноўленыя трамвайныя зносіны. Ва ўсім населеным пункце будуць раскіданыя веласіпедныя дарожкі.

Адзначаецца, што некаторыя з тых жыхароў, якія пераехалі ў гэты прыгарад, змогуць валодаць аўтамабілямі, аднак іх нельга будзе паркаваць у гаражах. Пакінуць сваю машыну можна будзе ў спецыяльнай зоне, размешчанай у пешаходнай даступнасці ад жылых кварталаў.

Чакаецца, што праект будзе завершаны на працягу найбліжэйшых пяці гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках