«Неба для Статкевіча»: стартавала новая акцыя салідарнасці з палітвязнем
10- 11.08.2015, 10:46
- 24,585
12 жніўня беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч адзначае свой Дзень народзінаў за кратамі.
Праваабаронцы і актывісты пачалі новую акцыю салідарнасці з палітвязнем #Sky4Statkievich, піша ПЦ «Вясна».
«Чарговы Дзень нараджэння ў турме, у адзіночнай камеры. Ён не бачыць ні неба, ні хмар, ні сонца, ні дрэў, не чуе спеваў птушак.
У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацыяў разам са сваякамі палітвязняў праводзяць акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам - #Sky4Statkievich.
Якім чынам прыняць удзел?
Зрабіце фота неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікуйце яго ў сацыяльных сетках - Facebook, Twitter, Instagram, паставіўшы спецыяльны хэштэг # Sky4Statkievich і спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча: change.org/FreeStatkevich
Падпішыце петыцыю, створаную Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня, і патрабуйце яго вызвалення: change.org/FreeStatkevich
Апублікуйце інфармацыю аб гэтай акцыі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках https://www.facebook.com/events/996661337044717/
Не забывайце: салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі!» - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення. На вызваленне апазіцыйнага палітыка настойваюць Еўразвяз і ЗША.