30 снежня 2024, панядзелак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваны ў справе аб графіці: «Спрабуюць ціснуць праз маю цяжарную дзяўчыну»

8
Падазраваны ў справе аб графіці: «Спрабуюць ціснуць праз маю цяжарную дзяўчыну»
ЯРАСЛАЎ УЛЬЯНЕНКАЎ

32-гадовы Яраслаў Ульяненкаў - адзіны, каго адпусцілі на свабоду пасля затрымання па так званай «справе графіцістаў».

Сёння ён паведаміў «Нашай Нiве», што да ягонай дзяўчыны прыходзілі невядомыя асобы.

«Яшчэ пры затрыманні на мяне ціснулі, казалі, што мы ведаем пра тваю цяжарную дзяўчыну, ведаем, што яна ў Магілёве.

Учора а 14:30 дадому да дзяўчыны прыходзілі двое невядомыя асобы ў цывільным, якія нахабна спрабавалі патрапіць унутр. Пасля пільнавалі яе пад пад'ездам, сядзелі ў скверы.

Сёння а 9:30 гэтыя ж самыя людзі прыходзілі зноў. Дзверы ніхто не адкрыў. Ясна, што гэта не зборшчыкі подпісаў.

На мой погляд, спрабуюць псіхалагічна ціснуць на маю дзяўчыну, каб яна пераканала мяне даць паказанні, здаць хлопцаў. Але фактычна няма каго здаваць, няма за што», - распавёў ён.

Нагадаем, Яраслаў Ульяненкаў - падазраваны па крымінальнай справе за нанясенне патрыятычных графіці, што «груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства». На графіці напісаныя словы «Беларусь мае быць беларускай». Яшчэ трое хлопцаў арыштаваныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках