Стаўбуны дыму над Менскам: за МКАД гараць палі
6- 14.08.2015, 20:16
- 25,876
Стаўбуны дыму жыхары назіраюць з розных куткоў горада.
Як паведаміў «Минск-Новости» прэс-сакратар Менскай гарадской ўправы МНС Віталь Дэмбоўскі, гараць рэшткі сцёблаў травы на палях пад сталіцай.
Наступствы пажару гараджане назіраюць у раёне Інстытута культуры, Малінаўкі, Курасоўшчыны - полымя знішчае сухую расліннасць на тэрыторыі на поўдзень ад горада. Узгаранне аператыўна ліквідуюць.