10 кастрычнiка 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзура не прапускае лісты да Мікалая Статкевіча

1
Цэнзура не прапускае лісты да Мікалая Статкевіча
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: AFP

Замест лістоў палітвязень атрымлівае пустыя канверты.

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 15 жніўня атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Мікалая Статкевіча. У лісце Мікалай Статкевіч паведаміў, што замест апошняга ліста ад Барыса Вырвіча ён атрымаў пусты канверт, піша ПЦ «Вясна».

Між іншым, палітвязень піша: «Атрымаў пусты (за выключэннем укладзенага новага канверта) канверт ад вашага ліста з пазнакай «Ліст не прапушчаны цэнзурай». Ужо і не ведаю, што вы там крамольнага напісалі. Спадзяюся, што ненарматыўную лексіку не выкарыстоўвалі».

Са слоў Барыса Вырвіча, змест ягонага ліста быў абсалютна бяскрыўдным - у ім распавядалася пра навіны жыцця дэмакратычнага асяроддзя Магілёўшчыны, агульны стан спраў у рэгіёне, пэўная ўвага надавалася выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Журналіст мяркуе, што цэнзарам магла не спадабацца інфармацыя аб тым, што многія дэмакратычныя актывісты Магілёўшчыны ўвайшлі ў склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам на пасаду прэзідэнта РБ.

Таксама Барыс Вырвіч адзначае, што гэты ліст ад Мікалая Статкевіча ішоў да яго вельмі доўга - палітвязень напісаў ліст яшчэ 1 жніўня, а да адрасата яно дайшло толькі 15 жніўня, хоць жыве журналіст крыху больш за 40 кіламетраў ад Магілёва, дзе ў турме №4 адбывае пакаранне Мікалай Статкевіч.

У лісце да Барыса Вырвіча Мікалай Статкевіч выказвае асабістую падзяку ўсім, хто ўвайшоў у склад ягонай ініцыятыўнай групы. Таксама палітвязень піша пра сваё стаўленне да спробаў «легітымізаваць тое, што ў нас чамусьці называюць выбарамі», выказвае ён сваё бачанне далейшага развіцця падзей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках