Берлусконі прадае 48% футбольнага клуба «Мілан»
- 2.08.2015, 20:58
- 18,326
30 верасня будзе крайняй датай для пераводу долі і аплаты сумаю 480 млн еўраў.
Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі падпісаў дамову аб продажы да канца верасня 48% свайго футбольнага клуба «Мілан» тайскаму бізнэсоўцу Бі Тэчаўболу, паведаміў прадстаўнік холдынгавай кампаніі Fininvest, паведамляе руская служба BBC.
«30 верасня будзе крайняй датай для пераводу долі і аплаты ў суме 480 млн еўраў», - паведаміў ён агенцтву Reuters.
Футбольны клуб належыць кампаніі Берлусконі Fininvest, якая таксама кантралюе італьянскую тэлекампанію Mediaset і выдавецкі дом Mondadori.
Паводле звестак Forbes, на травень 2015 года клуб ацэньваўся ў 775 млн даляраў.