Менчукі: «Гэта не мяжа. Будзе 20 тысяч за даляр»
17- 20.08.2015, 17:26
- 27,433
Беларускі рубель прадоўжыць падзенне - сёння былі пабітыя чарговыя рэкорды.
Нацыянальны банк устанавіў курсы валют на 21 жніўня: даляр дасягнуў узроўню 16.498 рублёў, еўра вырас да 18337 рублёў, перадае «Радыё Свабода».
З гэтай нагоды выказаліся людзі на вуліцах Менска. Менчукі мяркуюць, што трэба рыхтавацца да курсу даляра 20 тысяч рублёў.