Палітвязень Юры Рубцоў таксама вызвалены
26- 22.08.2015, 19:39
- 31,419
Аб вызваленні палітвязня ў Фэйсбуку паведаміла актывістка Вольга Нікалайчык.
З яе слоў, ён ужо патэлефанаваў жонцы з Бабруйска і паведаміў, што едзе дадому.
У кастрычніку 2014 Юры Рубцоў быў асуджаны паводле артыкула 391 КК (абраза суддзі або народнага засядацеля). Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў яго да аднаго з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Новая справа ў дачыненні да гомельскага актывіста была заведзеная ў сакавіку сёлета паводле артыкула 415 КК (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі) пасля таго, як палітвязень адмовіўся ад працы з заробкам ніжэй 600 даляраў (паводле афіцыйнай статыстыкі, гэта сярэдні заробак па краіне).
У траўні суд Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці прызнаў Рубцова вінаватым і прысудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з улікам неадбытага тэрміну. У ліпені Берасцейскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Рубцова і пакінуў прысуд без зменаў.
«Міжнародная амністыя» прызнала Рубцова вязнем сумлення.