Павел Севярынец: Свабодныя выбары - гэта калі ў іх змогуць удзельнічаць Пазняк, Саннікаў і Статкевіч
9- 29.08.2015, 14:37
- 44,382
Казаць пра лібералізацыю ў Беларусі рана.
Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, перадае «Радыё Свабода».
«Трэба адзначыць, што вызвалілі адных палітвязняў - і адразу ўзялі іншых. Хлопцаў трымаюць у турме за тое, што яны зрабілі прыгожы надпіс на муры «Беларусь мае быць беларускай», за тое, што яны намалявалі перакрэсленую свастыку, перакрэсленыя серп і молат. Свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі - гэта калі ў іх могуць удзельнічаць Зянон Пазняк, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і калі там не зможа ўдзельнічаць Лукашэнка», - сказаў палітык.
Нагадаем, на супольнай з Уладзімірам Някляевым, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам прэс-канферэнцыі ў Менску, якая прайшла ўчора, былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў дыктатара прыйсці на плошчу, каб сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі ды адказаць на іхнія пытанні.