Прэзідэнт «Урала»: Ганчарэнка абяцаў вярнуцца, можа, будзе працаваць
1- 29.08.2015, 16:13
- 37,270
Грыгорый Іваноў падрахаваў вынікі матча чэмпіянату Расеі, у якім ягоная каманда вырвала нічыю ў «Церака» (3:3).
Са слоў прэзідэнта «Урала», беларускі трэнер клуба Віктар Ганчарэнка ў панядзелак «прыедзе назад», піша «Советский спорт».
- Рашыд Рахімаў пасля матчу назваў усе перадматчавыя размовы «барановымі ідэямі».
- Людзі маюць права выказваць свае думкі. Але калі паважаны журналіст піша, што некалькі гульцоў з ніжэйшых ліг і адзін футбаліст «Урала» паставілі на «Церак»... Ну, гэтак жа нельга! Гэта ж нізка. Навошта ты гэта выносіш? У нас і так футбол з брудам мяшаюць безупынна. Калі ёсць факт, прыйдзі ў клуб і скажы імёны гэтых гульцоў. А то ніхто ні прозвішча не назваў, нічога.
- Як думаеце, да матчу другога кола будзе асаблівая ўвага?
- Мне трэба думаць аб наступнай гульні, а не пра другое кола і «Церак»! Няхай яшчэ раз прыязджаюць камісары, глядзяць усе, ды хоць сто чалавек. Думаю, у Грозным іх прымуць добра.
Гэта ўвогуле нармальна? Мяне толькі адпусціла. Ціск быў такі, калі саступалі, што я на лаўцы ледзь сядзеў! А ты пра другое кола пытаеш!
- Віктару Ганчарэнку праз наш сайт не хочаце нічога пераказаць?
- А навошта праз сайт? Я яму так затэлефаную. У панядзелак ён прыедзе назад, мы з ім кантактуем. У трэнераў бывае такое. Яны нібы на электрычным крэсле заўсёды сядзяць, у іх нават псіхіка крыху парушаная, у шмат каго язва страўніка, і ўсё ідзе ад нэрваў. Можа, і Віктар Міхайлавіч гэтак жа... Трэба з ім пагаварыць.
Я яшчэ і заявы ніякай ад яго не бачыў. Прыедзе, разбярэмся. Можа, яшчэ ўсё нармальна будзе. Можа, далей працаваць будзе. Я не ведаю, я не Настрадамус. Але ўчора асабіста мы з ім размаўлялі праз тэлефон, і ён паабяцаў прыехаць.