Расейскі рубель паставіў чарговы антырэкорд
4- 3.08.2015, 10:31
- 39,577
Даляр на адкрыцці таргоў на «Маскоўскай біржы» перавысіў 62 рублі, еўра - 69 рублёў.
Аб гэтым піша Газета.ru.
Такім чынам, курсы валют абнавілі максімумы, дасягнутыя ў сакавіку гэтага года.
Раней паведамлялася, што сусветныя кошты нафты зніжаюцца на фоне асцярог інвестараў з нагоды рэзкага росту нафтаздабычы ў Іране пасля зняцця санкцый.