Авакаў паведамляе аб трох загінулых байцах Нацгвардыі
1- 1.09.2015, 11:45
- 12,707
Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авкаў паведаміў ужо пра траіх загінулых жаўнераў Нацгвардыі.
У сваім Twitter ён напісаў: «Ад ран пасля ўчорашняга выбуху гранаты памёр у шпіталі яшчэ адзін нацгвардзеец в/ч 3027 Сласцікаў Дзмітрый, прызыўнік з Жоўтых вод».
Крыху пазней ён паведаміў, што ад ран памёр другі баец у шпіталі МУС.
«Толькі што - Багдан Дацюк – в/ч 3027. 24 гады», - адзначыў Авакаў.
Нагадаем, у панядзелак у цэнтры Кіева адбыліся сутыкненні паміж сілавікамі і мітынгоўцамі, якія патрабавалі не прымаць змены ў Канстытуцыю.
Пасля галасавання парламента дэманстранты пачалі штурмаваць будынак Рады і кідаць дымавыя шашкі. Потым нехта кінуў у шэрагі міліцыі і Нацгвардыі баявую гранату. Больш за 100 чалавек атрымалі раненні, адзін загінуў.