Пуцін падпісаў загад аб стварэнні ў Беларусі расейскай авіябазы
70- 19.09.2015, 12:03
- 65,213
Прэзідэнт Расеі таксама даручыў МЗС і Мінабароны пачаць неабходныя перамовы з Менскам.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-служба Крамля.
«Прыняць прапанову ўрада Расейскай Федэрацыі аб падпісанні Пагаднення паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расейскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў распараджэнні Уладзіміра Пуціна.
Нагадаем, у 2014 годзе з'явілася інфармацыя, што расейскія знішчальнікі Су-27 будуць размяшчацца на аэрадроме пад Бабруйскам. На авіябазе ў Баранавічах Су-27 ужо з'явіліся. У 2013 годзе паведамлялася, што расейская авіяцыя таксама будзе эксплуатаваць аэрадром пад Лідай (Гарадзенская вобласць).
Беларуская апазіцыя неаднаразова выказвалася супраць размяшчэння ў краіне расейскай авіябазы.