Прэзідэнт Польшчы занёс у Сейм праект закона аб зніжэнні пенсіённага ўзросту
- 21.09.2015, 11:45
- 20,941

ФОТА: CHARTER97.ORG
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс у парламент праект закона аб зніжэнні пенсіённага ўзросту ў краіне.
Пра гэта паведамляе выданне TVN24 bis.
Пры гэтым Дуда выказаў надзею на прыняцце адпаведнага закона дзеючым складам парламента.
«Калі гэтага не адбудзецца, я паўторна ўнясу законапраект у новаабраны Сейм», - сказаў ён.
«Падчас выбарчай кампаніі я ўзяў абавязанні перад выбаршчыкамі. Неаднаразова я чуў пра патрэбу зніжэння пенсійнага ўзросту. Я заключыў пагадненне з грамадскасцю, што пенсійны ўзрост будзе паніжаны», - заявіў Дуда.
Законапраект прадугледжвае зніжэнне пенсіённага ўзросту да 60 гадоў для жанчын і да 65 гадоў для мужчын, піша «ЕвроПравда».
Нагадаем, пенсійная рэформа ў Польшчы 2012 года, прадугледжвала павышэнне пенсіённага ўзросту да 67 гадоў з паступовым выраўноўваннем пенсіённага ўзросту мужчын і жанчын.
Зніжэнне пенсіённага ўзросту было адным з ключавых перадвыбарных абяцанняў прэзідэнта Анджэя Дуды, які хацеў правесці ў гэтым пытанні рэферэндум. Плебісцыт прапаноўвалася правесці 25 кастрычніка - у дзень парламенцкіх выбараў, аднак Сенат Польшчы не даў згоды на яго правядзенне.