СМІ: Віктар Ганчарэнка ўзначаліць «Рубін»
6- 3.09.2015, 21:17
- 22,676
Кіраўніцтва казанскага клуба насур'ёз разглядае кандыдатуру Віктара Ганчарэнкі на пасаду настаўніка каманды.
Як стала вядома "Спорт-Экспрэс", заўтрашні трэнінг казанскага "Рубіна" правядуць памочнікі галоўнага трэнера каманды Дзмітрый Кузняцоў і Валерый Чалы. Сам галоўны трэнер Рынат Білялятдзінаў з высокай імавернасцю будзе адпраўлены ў адстаўку.
Кіраўніцтва рэспублікі і клуба сур'ёзна разглядае кандыдатуру Віктара Ганчарэнкі на пасаду настаўніка каманды. Днямі беларускі спецыяліст пакінуў "Урал".
З усяго відаць, у пятніцу збярэцца апякунская рада клуба, на якой і будуць прынятыя кадравыя пастановы.