Ямайскі форвард знаходзіцца на праглядзе ў БАТЭ
- 4.09.2015, 21:07
- 31,916
Ямайскі нападнік Джэфрай Леслі (1990) знаходзіцца на праглядзе ў барысаўскім БАТЭ.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Джэфрай у гэтым сезоне выступаў за клуб БДУ - "Алімпія" з другой лігі аматарскага чэмпіянату АЛФ. У дзевяці матчах ямаец забіў 18 мячоў, піша "Прессбол".
4 верасня "жоўта-сінія" на клубнай базе ў Дудзінцы пачалі рыхтавацца да вераснёвых двубояў чэмпіянату краіны-2015 і групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў-2015/16. Найбліжэйшую афіцыйную гульню БАТЭ правядзе ў суботу, 12-га, - дома супраць "Шахцёра".
Пакуль у распараджэнні трэнерскага штаба Аляксандра Ярмаковіча абмежаваная абойма. Сяргей Чэрнік, Максім Валадзько, Ігар Стасевіч, Аляксандр Глеб, Міхаіл Гардзяйчук і Мікалай Сігневіч адправіліся ў нацыянальную каманду Беларусі, Антон Чычкан і Яўген Яблонскі - у "моладзевую каманду", Каспар Дубра выступае за галоўную дружыну Латвіі. Дзяніс Палякоў і Нёманьян Нікаліч працуюць паводле індывідуальнай праграмы.