8 снежня 2025, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: NATO павінна адказаць тым, хто мае імперскія замашкі

Анджэй Дуда: NATO павінна адказаць тым, хто мае імперскія замашкі
Анджэй Дуда
ФОТА: CHARTER97.ORG

Пашырэнне NATO на ўсход павінна суправаджацца пашырэннем інфраструктуры Альянсу.

Інакш патэнцыйны агрэсар стала будзе тэставаць арганізацыю на трываласць.

Пра гэта падчас адкрыцця 25-га Эканамічнага форуму ў Крыніцы-Здруй на поўдні Польшчы заявіў прэзідэнт РП Анджэй Дуда, паведамляе Укрінформ.

"Калі NATO пашырыцца на новыя краіны, то трэба, каб інфраструктура таксама прасунулася (на ўсход - рэд.). NATO - гэта абаронны інстытут, і не можа сабе дазволіць прабел у прасторы бяспекі. Калі будуць прабелы, то будзе жаданне праверыць арганізацыю на трываласць", - заявіў Дуда.

Ён падкрэсліў, што сёння Расея тэстуе на трываласць Эстонію, рэгулярна парушаючы яе тэрытарыяльную прастору.

"NATO павінна спакойна даць адказ тым, хто мае імперскія замашкі..." - канстатаваў Дуда.

Нагадаем, эканамічны форум у Крыніцы-Здруй будзе прадаўжацца да 10 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках