3 траўня 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Пагадненне аб авіябазе будзе падпісанае ў «камфортныя тэрміны»

22
Мядзведзеў: Пагадненне аб авіябазе будзе падпісанае ў «камфортныя тэрміны»
Дзмітрый Мядзведзеў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Пагадненне аб размяшчэнні ў Беларусі расейскай авіябазы будзе падрыхтаванае і падпісанае ў камфортныя для Менска і Масквы тэрміны.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанне ТАСС, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёння Дзмітрый Мядзведзеў быў у Горадні, дзе браў удзел у пасяджэнні Еўразійскай міжурадавай рады.

«Што тычыцца тэрмінаў і часу падрыхтоўкі і падпісання такіх дакументаў, мы зыходзім з таго, што гэта павінна быць камфортна для беларускага боку, для нашай краіны», - сказаў Мядзведзеў.

Пры гэтым расейскі прэм'ер падкрэсліў, што Расея гатовая дамаўляцца аб падпісанні такіх пагадненняў з любымі сваімі хаўруснікамі, нагадаўшы, што такія базы існуюць у Арменіі і Кыргызстане.

«І нічога ў гэтым дзіўнага няма, мы уласна гатовыя гэта рабіць з тымі краінамі, з якімі нас звязваюць хаўрусніцкія стасункі, няхай гэта будзе АДКБ або АДКБ плюс саюзная дамова, як у выпадку Беларусі», - сказаў на заканчэнне кіраўнік урада Расеі.

Урад Расеі 2 верасня прыняў праект пастановы аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расейскай авіяцыйнай базы. З расейскага боку, пагадненне будзе «спрыяць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы».

Рэакцыя афіцыйнага Менска на гэтую прапанову публічна агучана не была.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках