У Эстонію прыбудзе яшчэ адно воінскае падраздзяленне ЗША з цяжкай тэхнікай
1- 11.01.2016, 16:47
- 18,129
На гэтым тыдні ў вайсковы гарадок Тапа для службы ў Эстоніі з ЗША прыбудзе пяхотная рота з цяжкай тэхнікай.
Пра гэта паведамілі ў галоўным штабе сіл абароны Эстоніі, паведамляе выданне BNS (пераклад - Postimees).
Так, у Тапа прыбудуць дыслакаваныя ў Нямеччыне служачыя механізаванай пяхотнай роты 3-га эскадрону 2-га кавалерыйскага палка ЗША.
Разам з асабістым складам падраздзялення ў вайсковы гарадок 1-й пяхотнай брыгады ў Тапа будуць дастаўленыя бронетранспарцёры Stryker і дапаможная тэхніка, якая належыць роце.
Усяго ў распараджэнні падраздзялення знаходзіцца амаль 15 адзінак тэхнікі.
Рота А 3-га батальёна 69-га танкавага палка баявога падраздзялення 1-й танкавай брыгады 3. пяхотнай дывізіі ЗША, якая цяпер служыць у Эстоніі, прыбыла ў краіну ў сярэдзіне кастрычніка.
У яе распараджэнні - чатыры танкі M1A2 Abrams, дзесяць баявых машын пяхоты Bradley і два інжынерныя танкі.
Нагадаем, што 30 кастрычніка начальнік штаба войска ЗША Марк Мілі заклікаў узмацніць вайсковую прысутнасць у Еўропе.