3 траўня 2024, Пятніца, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства інфармацыі ў мінулым годзе вынесла 36 папярэджанняў беларускім СМІ

3
Міністэрства інфармацыі ў мінулым годзе вынесла 36 папярэджанняў беларускім СМІ
Фота з сайта SENSUSNOVUS.RU

Доступ да інфармацыйных рэсурсаў у інтэрнэце блакаваўся 41 раз.

Аб гэтым паведамляецца ў адказе міністэрства інфармацыі на зварот прэс-сакратара ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барыса Гарэцкага, апублікаваным на сайце арганізацыі.

Акрамя вынясення папярэджанняў, паводле «Закону аб СМІ», міністэрства мае права прыпыняць выхад выдання на тэрмін да трох месяцаў. Аднак такіх пастаноў, як паведамляецца ў адказе, Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе не прымала.

Разам з тым, у 2015 годзе была прынятая 41 пастанова аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт.

Нагадаем, што ў мінулым годзе як мінімум восем беларускіх СМІ атрымалі ад міністэрства афіцыйныя папярэджанні за выкарыстанне скарачэнняў «РБ» і «Мінінфармацыі» ў сваіх выходных звестках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках