Фотафакт: Пустыя рынкі ў гарадах Беларусі
55- 3.01.2016, 9:42
- 59,993
(абноўлена) Рынкі ў большасці гарадоў Беларусі пустыя.
Аб гэтым піша лідар арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Ён публікуе фота рынкаў найбуйнейшых гарадоў - Берасця, Полацка, Гомеля, Магілёва, Бабруйска, Віцебска і Пінска. Прадпрымальнікаў на іх няма.
Рынок Лагуна, Юбмлейный, Ковалево, ЦУМ, город Брест: не работают 99% ИП!
Опубликовано Анатолием Шумченко 2 января 2016 г.
Город Пинск ТЦ Реал, Центральный рынок, Милый рынок по улице Звездной: не работает 100 % предпринимателей !
Опубликовано Анатолием Шумченко 2 января 2016 г.
Город Могилев, Гребеневский рынок, ТЦ Престон, предприниматели не работают!
Опубликовано Анатолием Шумченко 3 января 2016 г.
Витебск, Полоцкий рынок, 3 января 2016 года!
Опубликовано Анатолием Шумченко 3 января 2016 г.
Могилев, ТЦ Панорама, из 90 мест работает только 12!
Опубликовано Анатолием Шумченко 3 января 2016 г.
14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа прэзідэнта №222 і тэхнічнага рэгламенту.
Згодна з указам №222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 студзеня 2016 ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расейскія пастаўшчыкі, у якіх беларускія ІП у асноўным закупляюць тавар, у большасці выпадкаў адмаўляюцца выдаваць дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне прадукцыі, альбо выдаюць фіктыўныя даведкі. Гэта становіцца падставай для штрафаў і канфіскацыі маёмасці ў беларускіх ІП. Іх неаднаразовыя просьбы да ўладаў скасаваць указ №222 так і не былі пачутыя.
Удзельнікі форуму прадпрымальнікаў прынялі антыкрызісны план развязання праблем малога бізнэсу. Яны, між іншым, прапануюць стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта працоўную групу з ліку ІП, занятых у раздробным гандлі, для выпрацоўкі аптымальнай пастановы для ўрэгулявання дзейнасці прадпрымальнікаў з улікам створанай уладамі сітуацыі.