Лукашэнка ў Сочы сустрэўся з Мядзведзевым
59- 31.01.2016, 20:15
- 37,817
Беларускі дыктатар мерыцца супольна з Расеяй «пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі».
Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы, паведамілі charter97.org у прэс-службе дыктатара.
Размова Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў дзвюхстаронніх стасункаў. Гутарка ладзілася ў працяг тэлефоннай размовы Лукашэнкі і прэзідэнта Расеі, якая адбылася 28 студзеня.