Дар'я Домрачава нарадзіла дачку
90- 1.10.2016, 12:03
- 20,134
У зорнай пары спартоўцаў з'явілася першае дзіця!
Знакамітая беларуская спартоўка Дар'я Домрачава і нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален 1 кастрычніка сталі бацькамі.
У зорнай пары нарадзілася прыгажуня-дачка. Вага – 3650!
Дзяўчынка і мама пачуваюцца добра. Нараджала Даша ў 6-й радзільні Менска, у палаце падвышанай камфортнасці, піша kp.by.
Нагадаем, у красавіку 2016 года стала вядома, што пара чакае дзіця.
– 30 гадоў – выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай! Гэтая падзея запланаваная і вельмі жаданая. Гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці! – казала тады біятланістка.
Потым Оле і Дар'я згулялі ў Нарвегіі вяселле. Нараджаць Домрачава прыехала ў Менск. Спачатку для нараджэння першага дзіцяці яна выбрала 5-ю радзільню сталіцы, аднак пазней высветлілася, што спартоўка будзе нараджаць у 6-й радзільні горада.