26 красавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае фота нападніка на ГЦ у Менску

145
Апублікаванае фота нападніка на ГЦ у Менску

Фота 17-гадовага затрыманага апублікавалі расейскія СМІ.

Першым фота ў сетку выклаў сайт расейскага тэлеканала Рэн-ТВ.

Відавочна, што гэта скрыншот са службовага відэа, знятага следчымі.

Сёння таксама стала вядома імя нападніка з бензапілой і сякерай на наведвальнікаў менскага гандлёвага цэнтра. Ім выявіўся студэнт першага курса Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Улад Казакевіч. Імя нападніка паведаміла журналістам ягоная аднакурсніца. Ён вучыўся на юрыдычным факультэце, спецыяльнасць - міжнародныя стасункі.

Нагадаем, 8 кастрычнiка 17-гадовы злачынец напаў з бензапілой і сякерай на людзей у ГЦ «Еўропа». У выніку 43-гадовая жанчына загінула на месцы, 46-гадовая атрымала траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ адна пацярпелая з нязначнымі пашкоджаннямі застаецца ў сябе дома.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках