20 траўня 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднакурснікі нападнiка бачылі яго сёння ў Менску

56
Аднакурснікі нападнiка бачылі яго сёння ў Менску

Нападніка на менскі ГЦ вадзілі ў кайданках па двары ўніверсітэта, дзе ён раней вучыўся.

Студэнты МІПСА паведамілі tut.by, што сёння раніцай Уладзіслава Казакевіча, які з бензапілой і сякерай напаў на наведвальнікаў ГЦ «Еўропа», прывозілі ва ўніверсітэт.

- Было блізу 9.20, скончылася першая пара, - распавяла адна са студэнтак. - Са старога корпуса, дзе мы займаемся, я пайшла ў галоўны - у шапік. Цэнтральны ўваход галоўнага корпуса быў закрыты, і ахоўнік паказаў, што трэба ісці ў абход. Я не ведала, што адбываецца, але каля КПП ужо сабралася шмат людзей. Я збегала ў шапік, а калі вярталася, убачыла, як вядуць Улада. Ён ішоў, апусціўшы галаву ўніз. Побач - людзі ў чорным.

Са словаў студэнткі, людзі ў натоўпе абмяркоўвалі, што гэта следчы эксперымент. Уладзіслаў вёў сябе спакойна, дзеліцца назіраннямі суразмоўца, на руках кайданкі, у руцэ - папяровая сякера.

- Я бачыла, як ён ішоў у курылку, дзе звычайна збіраецца шмат людзей. Потым, распавядалі, што яго павялі ў шостую аўдыторыю. Там у суботу ў групе Улада павінны былі праходзіць пары.

- Якая абстаноўка цяпер ва ўніверсітэце?

- Напружаная, страшна хадзіць на заняткі. Ці сталі студэнты праз гэта прапускаць заняткі? Думаю, няма. У нашай групе, напрыклад, цяпер прагульваюць толькі тыя, хто і раней прагульваў. Жыццё прадаўжаецца, толькі куратары правялі прафілактычныя гутаркі. Сказалі, што трэба быць пільнымі.

Аператыўна атрымаць каментар у Следчым камітэце пра тое, навошта затрыманага прывозілі ў ВНУ, журналісты не здолелі. Раней у праваахоўных органах распавялі, што ў кастрычніку гэтага года ён меў намер учыніць аналагічнае дзеянне па месцы вучобы, аднак не давёў свой намер да канца з не залежных ад яго прычын. Магчыма, з гэтай прычыны ў ВНУ быў арганізаваны следчы эксперымент.

Нагадаем, гэтым летам Уладзіслаў Казакевіч паступіў на юрыдычны факультэт універсітэта «МІПСА». Аднак 3 кастрычніка праз пропускі яго адлічылі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках