2 траўня 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста Сяргея Пальчэўскага цягам тыдня аштрафавалі двойчы

3
Актывіста Сяргея Пальчэўскага цягам тыдня аштрафавалі двойчы
Активист Сергей Пальчевский

Актывіста аштрафавалі за размяшчэнне стэнда з выявай бел-чырвона-белага сцяга ў пераходзе каля станцыі метро «Кастрычніцкая».

6 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска разглядалася справа аб удзеле Сяргея Пальчэўскага ў правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў 23 і 24 верасня, піша «Вясна».

Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён, не маючы дазволу Менгарвыканкама, размясціў стэнд з выявай бел-чырвона-белага сцяга ў пераходзе каля станцыі метро «Кастрычніцкая» і збіраў подпісы з мэтай прызнанне гэтага сцяга гістарычнай каштоўнасцю. На аснове сведчанняў суддзя Валерый Есьман прызнаў Пальчэўскага вінаватым у парушэнні ч 3 арт 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства паўторна цягам аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне) і пастанавіў пакараць Пальчэўскага штрафам сумай 30 базавых адзінак (630 рублёў).

А праз пяць дзён, 11 кастрычніка, суд Маскоўскага раёна Менска разглядаў справу актывіста аб удзеле 12 верасня ў мітынгу за сапраўдныя выбары на плошчы Незалежнасці. У выніку Сяргей Пальчэўскі быў аштрафаваны на яшчэ большую суму - на 50 базавых адзінак, што складае 1050 рублёў.

Што да збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нацыянальнай каштоўнасці, то штраф Сяргея Пальчэўскага далёка не адзіны падчас правядзення гэтай акцыі.

Актывіст Зміцер Дашкевіч распавёў, што на тых, хто збірае подпісы, міліцыянты штодня складаюць прыкладна па чатыры адміністрацыйныя пратаколы. А значыць цягам месяца іх назапасілася ўжо больш за сотню.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках