Мытнікі забралі ў ІП запчастак на $200 тысяч
14- 25.10.2016, 14:31
- 19,087
Больш як 15 тысяч аўтазапчастак былі канфіскаваныя на беларуска-літоўскай мяжы.
Беларускія мытнікі канфіскавалі буйную партыю аўтазапчастак коштам амаль 400 тысяч беларускіх рублёў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ДМК.
«Больш за 15 тысяч адзінак аўтамабільных запасных частак, што незаконна перамяшчаліся з Літвы на тэрыторыю ЕАЭС, канфіскаваныя супрацоўнікамі Аператыўнай мытні. Іх кошт, з папярэдняй ацэнкі, складае амаль 398 тысяч беларускіх рублёў», - распавялі ў ДМК.
У прэс-службе растлумачылі, што спроба незаконнага перамяшчэння запчастак праз мяжу спыненая мытнікамі падчас кантрольных і праверачных мерапрыемстваў з выкарыстаннем магчымасцяў сістэмы аналізу і кіравання рызыкамі. Як высветлілася, гэты тавар не быў пазначаны пры дэклараванні ў прадстаўленых для мытнага афармлення дакументах. Аператыўная мытня пачала адміністрацыйны працэс паводле ч 1 арт 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.