Павел Санковіч здабыў два медалі на этапе КС у плаванні ў Токіё
- 26.10.2016, 14:01
- 10,742
Заключны этап Кубка свету ў плаванні ў 25-метровым басейне адбудзецца 29-30 кастрычніка ў Ганконгу.
Беларускі спартовец Павел Санковіч сёння двойчы стаў прызёрам на этапе Кубка свету ў плаванні на кароткай вадзе ў Токіё.
На дыстанцыі 100 метраў батэрфляем беларус закрануў борцік трэцім - 50,78, на сваёй кароннай дыстанцыі 50 метраў на спіне паказаў другі час - 23,17, паведамляе «Прессбол».
На дыстанцыі 100 метраў вольным стылем беларуска Аляксандра Герасіменя заняла 4-е месца - 53,29.