Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе шклянкай разбілі брыво
40- 27.10.2016, 9:02
- 23,901
Беларускі спявак пабіўся з расейскімі выканаўцамі шансона.
Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе (Берасцейская вобласць) шклянкай разбілі брыво. Здарылася гэта ў гатэльным нумары пасля канцэрту, у якім ён удзельнічаў разам з расейскімі выканаўцамі шансона.
Як распавёў Каліна ў каментары газеце «СБ. Беларусь сегодня», у нумары ён адпачываў разам з Уладзімірам Чарняковым і Евай Амуравай. Яны прынеслі шампанскае і віно, а беларускі спявак замовіў піва.
«Вечар пачаўся душэўна, але потым яны пасварыліся, сталі з кулакамі кідацца адзін на аднаго, - распавядае Віктар Каліна. - Ева ў запале схапіла шклянку і кінула ім ва Уладзіміра, але памылілася і патрапіла мне ў галаву. Рассячэнне было страшнае, аж да косткі . Я пачаў іх разнімаць, завязалася бойка, прыехалі міліцыя, «хуткая», мне наклалі 6 швоў…».
Са слоў спевака, заяву ў міліцыю ён не пісаў, але з згаданымі расейскімі выканаўцамі вырашыў больш не працаваць, бо яны яго «падставілі».