1 траўня 2024, Серада, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Brutto ў Гомелі: у чаканні цуду

10
Канцэрт Brutto ў Гомелі: у чаканні цуду
Фота: charter97.org

Канцэрт Brutto ў Гомелі стане асаблівым як мінімум з двух прычынаў.

Па-першае, 29 кастрычніка ў Гомельскім Лядовым Палацы спорту адбудзецца першы канцэрт музыкаў у Беларусі. А па-другое, BRUTTO прэзентуюць новую праграму - «Double Hot».

Першымі праграму змаглі пачуць фанаты ў ЗША: BRUTTO ў гэты момант знаходзяцца ў туры па Амерыцы. Усяго адбудзецца 9 канцэртаў: выступы ў Бостане, Нью-Ёрку, Чыкага, Таронта ўжо сабралі неверагодныя аншлагі, што для маладога гурту рэдкасць. Пасля канцэрту ў Гомелі тур працягнецца канцэртамі ва Украіне, Еўропе, Канадзе і іншых гарадах ЗША, піша «Інтэрфакс».

У праграму «Double Hot» увайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама любімыя прыхільнікамі песні «ляпісаў» за апошнія 10 гадоў. Яшчэ адна прыемная навіна для фанатаў - да BRUTTO далучылася знакамітая духавая секцыя «ляпісаў»! Гэта аб'яднанне прынясе новае гучанне і падвоіць моц і энэргетыку гурту!

«Цяпер LyapisCrew і BruttoNostra- гэта адзіны маналіт! Праграма «Double Hot» - гэта сплаў з найлепшых баевікоў «Ляпісаў» ад «Капітала» да «Матрёшка» і ўсе хіты BRUTTO!!! А «дудкі» з намі цяпер НАЗАЎСЁДЫ! Усё ідзе паводле плану!», - распавёў Сяргей Міхалок.

Да канцэрту ў Беларусі музыкі рыхтуюцца грунтоўна: з сабой BRUTTO вязуць 3 фуры святла і 2 фуры гуку, рыхтуюць новыя відэапраекцыі. Родную беларускую публіку чакаюць сюрпрызы, падрабязнасці якіх музыканты не раскрываюць. Па прыездзе з тура па ЗША музыкі пачнуць рэпетыцыйную сесію да канцэрту ў Гомелі.

У верасні BRUTTO споўнілася 2 гады. З першых дзён музыканты гучна і ўпэўнена заявілі аб сваім з'яўленні на сцэне і сур'ёзных планах. І не падманулі чаканняў фанатаў ва ўсім свеце. За 2 гады BRUTTO паспелі шмат: выпусцілі 2 студыйныя альбомы - «Underdog» і «Родны край», знялі 16 кліпаў, прэзентавалі 2 lyric-video, праехалі 2 вялікія туры па Украіне ў падтрымку альбомаў «Underdog» і «Родны край», кожны з якіх прайшоў з аншлагам у 30 гарадах. За гэты час BRUTTO сталі хэдлайнерамі ўсіх найбуйнейшых фестываляў Украіны (Z-Games, Фестываль ZАХІД, файн Місто, Бандэрштат, Схід-Рок, Respublica, PORTO FRANKO GOGOL FEST, Atlas Weekend і інш.) І ўдзельнікамі фестываляў у Літве, Польшчы, Латвіі, Малдове і Вялікабрытаніі.

29 кастрычніка, 19.00

Гомель, Лядовы Палац спорту

Кошт квіткоў: фан-зона - Br75 (750 000), танцпол - Br57 (570 000), сектары - Br32 - Br64 (за 320 000 - 640 000).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках