21 снежня 2025, Нядзеля, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Казей: Мы на парозе новай халоднай вайны - гібрыднай

5
Станіслаў Казей: Мы на парозе новай халоднай вайны - гібрыднай
ФОТА З САЙТА WP.PL

Былы віцэ-міністр абароны Польшчы ўпэўнены, што калі пачнецца вайна паміж РФ і Захадам, расейскія войскі будуць выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю.

Калі пачнецца рэальная вайна паміж Расеяй і Захадам, расейскія войскі дакладна выкарыстаюць беларускую тэрыторыю, упэўнены польскі прафесар і генерал, былы віцэ-міністр абароны Польшчы Станіслаў Казей, паведамляе «Белсат».

«Я думаю, што мы сапраўды на краі халоднай вайны. Я называю яе новай гібрыднай халоднай вайной, бо яна не падобная да той класічнай вайны, у якой гаворка ішла б пра вялікую канфрантацыю паміж двума глабальнымі полюсамі.

Цяпер ідзе гаворка пра канфрантацыі паміж Расеяй і Захадам на вельмі абмежаванай прасторы. На першай лініі гэтай канфрантацыі знаходзіцца інфармацыйная, прапагандысцкая вайна, узаемная хлусня, дэзінфармацыя, уздзеянне на грамадскую думку, гэта розныя вайсковыя правакацыі на мяжы дзвюх структур - NATO і Расеі, гэта ўрэшце рэальныя войны ва Украіне і на Блізкім Усходзе. Такога тыпу гібрыдная Халодная вайна доўжыцца ўжо даўно», - заўважыў польскі генерал.

Спадар Казей мяркуе, што існуе рызыка рэальнай гарачай вайны.

«У абмежаваным маштабе. Вядома, вайна вялікага маштабу паміж Расеяй і Захадам нерэальная. Гэтая пастанова была б цалкам бессэнсоўная. Цяжка гэта ўявіць нават. Хоць яна можа пачацца выпадкова. Больш рэальная аднак вайна невялікага маштабу, такая, якая цяпер ідзе ва Украіне, ні непасрэдная вайна паміж супер-дзяржавамі, але вайна паміж іх хаўруснікамі.

Краіны Балтыі знаходзяцца пад пагрозай дыверсій. Асабліва небяспечная расейская дактрына ядзернай дээскалацыі пад прыкрыццём выкарыстання тактычнай ядзернай зброі. Пад гэтым прыкрыццём Расея можа ладзіць нейкія вайсковыя дыверсіі ў краінах Балтыі», - адзначыў спадар Казей.

У выпадку канфлікту паміж Расеяй і Захадам, тэрыторыя Беларусі будзе дакладна выкарыстаная расейскімі войскамі, перакананы былы намеснік міністра абароны Польшчы.

«Ацэньваючы кірункі магчымых пагроз, мы ўлічваем Калінінградскую вобласць і беларускі кірунак, адкуль таксама, на жаль, можа адбыцца інтэрвенцыя ў выпадку канфлікту», - падкрэсліў генерал.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках