На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ўзнагародзілі найлепшых навукоўцаў
3- 9.10.2016, 21:07
- 23,045
На VI Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне назвалі аўтараў найлепшых навуковых прац апошняга часу.
Мэта прэміі Кангрэсу - адзначыць дасягненні ў гуманітарных і сацыяльных навуках на працягу года, заахвоціць да навуковай працы, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковай дзейнасці, перадае «Белсат».
Прэмія ўключае некалькі намінацый: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі. Сёлета ўпершыню была створана намінацыя для манаграфій на польскай мове, прысвечаных беларускай тэматыцы.
Асобныя ўзнагароды атрымліваюць аўтары манаграфій і аўтары артыкулаў.
Гісторыя
Манаграфіі
Груша Аляксандр. «Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV – первая треть XVI в.)». - Менск: Беларуская навука, 2015. - 465 с.
Артыкулы
Канановіч Уладзімір. «Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы»// «ARCHE». 2015. № 9. С.195-218.
Гуманітарныя навукі
Манаграфіі
Авілін Цімафей. «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномия». Вільня: Тэхналогія, 2015. 260 с.
Артыкулы
Лобач Уладзімір. «Феномен вайны ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў»// «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні». Навуковы зборнік. Выд.1. - Мн.: Навука, 2014. - С.58-91.
Сацыяльна-палітычныя навукі
Манаграфіі
Кучынская Вольга. «The Politics of Invisibility: Public Knowledge about Radiation Health Effects after Chernobyl». MIT Press, 2014. 264 p.
Артыкулы
Васілевіч Наталля. «Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму»// «ARCHE». №4. 2015. C.216-253.
Польскамоўныя манаграфіі на беларускую тэматыку (2011-2015 гады)
Engelking Anna. «Kołchoźnicy. Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku». Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2012. 858 s.
Шорт-ліст усіх прэтэндэнтаў на прэмію VI Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую навуковую публікацыю можна знайсці на сайце Кангрэсу.