3 траўня 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

23
Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

У аэрапорце прэзідэнта Турцыі сустракаў прэм'ер Кабякоў.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт турэцкага лідара здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Менск. Прэзідэнт Турцыі прыляцеў у Беларусь з жонкай. У аэрапорце Рэджэпа Таіпа Эрдагана сустрэў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што візіт Эрдагана ў Менск быў пацверджаны 3 лістапада. Раней візіт прэзідэнта Турцыі на запрашэнне Лукашэнкі быў перанесены на нявызначаны тэрмін праз спробу вайсковага бунту.

Эрдаган ў Менску правядзе перамовы з Лукашэнкам, пабывае на цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Менску і беларуска-турэцкім бізнэс-форуме.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках