30 красавiка 2024, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сума дзяржпадтрымкі эканомікі знізілася больш як у 3,5 раза

2
Сума дзяржпадтрымкі эканомікі знізілася больш як у 3,5 раза

Паводле звестак Мінфіна, дзяржава не ў стане падтрымліваць луканоміку.

У Беларусі ў студзені-верасні за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту была нададзеная падтрымка эканоміцы сумай 295,7 млн дэнамінаваных рублёў, сведчаць звесткі Міністэрства фінансаў, піша БелаПАН.

Паводле звестак міністэрства, у студзені—верасні 2015 года сума дзяржпадтрымкі, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, складала 1,07 млрд дэнамінаваных рублёў. Такім чынам, у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года аб'ём дзяржпадтрымкі эканомікі скараціўся больш як у 3,5 раза.

Найбольшая сума дзяржпадтрымкі (роўная 243, 9 млн рублёў), нададзеная прадпрыемствам, была выдадзеная ў выглядзе пазык, што ў 3,13 раза менш у параўнанні са студзенем—вераснем 2015 года. На кампенсацыю часткі адсоткаў за карыстанне крэдытамі бюджэт выдаткаваў амаль 47 млн рублёў, што ў 3, 4 раза менш у параўнанні з 9 месяцамі 2015 года.

Як і раней, найбуйнейшым атрымальнікам бюджэтных сродкаў у гэтым годзе выступалі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, якія за студзень—верасень са скарбніцы атрымалі 227,7 млн. Пры гэтым варта адзначыць, што ў параўнанні з студзенем—вераснем 2016 года сума дзяржпадтрымкі, нададзенай прадпрыемствам Мінпрама, знізілася ў 3,8 раза.

Нагадаем, беларускія ўлады ўзялі раней перад крэдыторамі абавязанні скарачаць аб'ёмы дзяржпадтрымкі эканомікі, якая надаецца прадпрыемствам як наўпрост з бюджэту, так і з дапамогай дырэктыўных банкаўскіх крэдытаў (якія накіроўваюцца на рэалізацыю дзяржпраграм).

Згодна з умовамі атрымання крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пад якімі беларускія ўлады падпісаліся вясной гэтага года, у 2016 годзе максімальная сума новых дырэктыўных крэдытаў не павінна перавысіць 2,8 млрд дэнамінаваных рублёў, у 2017-м — 2 млрд рублёў.

На думку Еўразійскага банка развіцця, які з'яўляецца кіраўніком сродкамі ЕФСР, сумы дырэктыўнага крэдытавання ў Беларусі з'яўляюцца празмернымі, накіроўваюцца на фінансаванне нізкарэнтабельных праектаў, таму сумы такой дзяржпадтрымкі павінны скарачацца.

Сама Ірына Данеўская прызнаецца, што пісала кнігу 5 гадоў, а ў яе стварэнні ёй дапамагалі два беларускія гісторыкі Кірыл Карлюк і Мікалай Волкаў.

«Выдавецтва змяніла прапанаваную мной, маю ўласную аўтарскую назву кнігі з «Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага» на тое, якую вы бачыце. Асабіста мне такая назва не падабаецца, бо не цалкам перадае сутнасць задумы кнігі. Зрэшты, чытач сам убачыць – хто мае рацыю», – распавяла Ірына Данеўская.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках