23 снежня 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны начальнік Баранавіцкага ДАІ збіў насмерць жанчыну

143
П'яны начальнік Баранавіцкага ДАІ збіў насмерць жанчыну
ФОТА: ГАЗЕТА ДТЗ

Андрэй Ваўкавыцкі сеў п'яным за стырно і збіў жанчыну.

Увечары 26 лістапада на трасе, якая ідзе праз вёску Дарава ў Ляхавіцкім раёне, часовы выканаўца абавязкаў начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС насмерць збіў пешахода.

ДТЗ адбылося а 20.30. У той момант інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў кіроўца-бяспраўнік. Пакуль афармлялі пратакол, 36-гадовая жанчына-пасажырка, жыхарка Слуцка Менскай вобласці, выйшла з аўтамабіля, каб даведацца аб прычынах спынення. Калі яна пераходзіла дарогу, яе збіў аўтамабіль. Паводле адных звестак, наезд быў учынены на пешаходным пераходзе, паводле іншых — паблізу яго.

Паводле інфармацыі tut.by, за стырном аўтамабіля, які збіў жанчыну, знаходзіўся часовы выканаўца абавязкаў начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС Андрэй Ваўкавыцкі. Мужчына быў не пры выкананні, на асабістым аўтамабілі і ў цывільным адзенні. Ён быў моцна п'яны: праведзены агляд паказаў, што ў яго крыві ўтрымліваецца амаль 3 праміле алкаголю.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, кіроўцу ўзялі пад варту — ён у СІЗА. Калі віна п'янага кіроўцы ў гібелі жанчыны пацвердзіцца, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. З органаў унутраных спраў маёр будзе звольнены.

Інфармацыю пра затрыманне афіцэра міліцыі журналістам пацвердзіла крыніца ў праваахоўных структурах.

Знаёмыя загінулай паведамілі, што ў жанчыны засталося двое непаўналетніх дзяцей: сыну 6 гадоў, дачцэ — шаснаццаць.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках