30 красавiка 2024, aўторак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Котаўкі: «Да адкрыцця шампанскага далёка»

3
Абаронцы Котаўкі: «Да адкрыцця шампанскага далёка»

Некалькі дзён барацьба жыхароў Котаўкі і эколагаў з работнікамі «Зелянбуда» не сыходзяць са старонак СМІ.

Аб пастцы, у якую трапіла каталіцкая абшчына і аб легальнасці дзеянняў камунальнікаў у эфіры «Белсата» разважае адзін з абаронцаў сквера, жыхар Сельгаспасёлку Віктар Барташэвіч.

- Ці адступілі ўлады канчаткова? Ці можаце вы падняць келіх шампанскага за вашу перамогу?

- Да адкрыцця шампанскага вельмі далёка – не адзін год. Цяпер старшыня Менгарвыканкама прыняў пастанову разгледзець ўсю дакументацыю, якую я асабіста перадаў яму – нашы заўвагі і прапановы аб плане дэталёвага планавання. Андрэй Шорац абяцаў разабрацца ў гэтым пытанні і даць нам адказ.

Сапраўды, у скверы рэлігійная абшчына святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Эжэна дэ Мазена плануе пабудаваць касцёл. Мы вельмі спачуваем суполцы, якая праз памылку, дапушчаную нашай выканаўчай уладай, вымушаная адбівацца і ад нас, і ад многіх іншых.

У нашым раёне няма іншых сквераў або паркаў – дзеці гуляюць на праезнай частцы.

Спадзяюся, усё вырашыцца. Яшчэ ў жніўні мы даслалі калектыўны ліст з 57 подпісамі шаноўнаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, у якім прапаноўвалі знайсці іншы ўчастак – у Сельгаспасёлку дастаткова свабоднай зямлі. Але я атрымаў адказ, што ў сувязі з фінансавымі праблемамі абшчыны знайсці іншы ўчастак не ўяўляецца магчымым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках