«Правы не даюць, правы бяруць»: акцыя «Еўрапейскай Беларусі» ў Менску
4- 10.12.2016, 21:20
- 10,363
У Дзень правоў чалавека актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю на Нямізе.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і актывіст Леанід Кулакоў раздалі менчукам спецыяльны выпуск незалежнай газеты «Народная воля», прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамілі сайту charter97.org удзельнікі акцыі.
Леанід Кулакоў таксама выйшаў на акцыю з плакатам «Правы не даюць, правы бяруць!».
Менчукі ахвотна бралі газету і выказвалі салідарнасць з удзельнікамі пікету.