4 траўня 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнку застаецца чамадан, вакзал і куды далей

51
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнку застаецца чамадан, вакзал і куды далей
КАЛАЖ: "РАДЫЁ РАЦЫЯ"

Мяркуючы з новых прызначэнняў, дыктатар «у поўнай паніцы і жаху». 

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў вядомы беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі, каментуючы кадравыя перастаноўкі ў атачэнні дыктатара.

- Сёння стала вядома аб кадравых прызначэннях у кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі. Як вы гэта пракаментуеце?

- Магу сказаць толькі адно: прызначаныя новыя, абсалютна невядомыя асобы, хто яны такія – незразумела. Абсалютна відавочна, што ў іх няма ні адукацыі, ні прафесіі. Яны, вядома ж, паслужаць галоўнай прычынай таго, што беларуская тэлевізія ўпадзе яшчэ ніжэй, хоць ніжэй ужо падаць, па-мойму, няма куды.

Былі ўжо такія экспэрыменты, з'яўляўся магілёўскі хлопчык Ягор Рыбакоў, якога потым пасадзілі. Цяпер яны новых «ягорак» туды прычапілі, як, у свой час, прычапілі дрэннага артыста Генадзя Давыдзьку, які з'яўляецца нулём. Цяпер жа яны здабываюць са сваіх аналаў людзей, якія самі сабой з'яўляюцца нулямі, нікім не з’яўляюцца, нікога не прадстаўляюць і нічога не значаць.

І што з гэтых перастановак? Будзе і далей тэлевізія такой, якой я яе ўбачыў неяк раз, уключыўшы біятлон. Там паказвалі адную з конкурсных праграм з вядоўцамі, што давалі заданні. Вось, кажа, там стаіць дзяўчына, якая сімулюе аргазм. Паспрабуйце адгадаць, якая з іх. У выніку, калі канкурсант адгадаў, вядучы заявіў пра выйгрыш амаль мільёна беларускіх рублёў удзельніку праграмы: «Падзелішся грашыма?»

Вось у гэта яны і ператварылі беларускую тэлевізію і, на жаль, будуць прадаўжаць ператвараць. Гэта новае начальства на БТ будзе, як і ў той праграме, «сімуляваць аргазм» таму што заадно з уладай.

Увогуле, на БТ паставілі людзей, якія абсалютныя нулі. Беларусаў памнажаюць на нуль, каб нас не было.

- Таксама сёння стала вядома аб прызначэнні Наталлі Качанавай кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі.

- Гэта зноў жа множанне на нуль. Прызначылі Качанаву, а магла б быць не Качанава, а якая-небудзь Капусціна, Кавунова, Маркоўкіна - усё, што любіць Лукашэнка.

Дарэчы, гэта ж Качанава выказвалася з нагоды таго, што маладыя трэнеры павінны быць задаволеныя заробкам 60$.

Я б зрабіў так: прызначыў бы Качанавай заробак $60 і хай жыве на іх, вось гэта была б кіраўніца адміністрацыі! Вось гэта было б файна.

Кадравыя перастаноўкі паказваюць, што Лукашэнка знаходзіцца ў поўнай паніцы і жаху. У яго пакуль стае грошай на АМАПаўцаў, але, мне здаецца, што нават гэтыя грошы заканчваюцца, і ён не ведае, што яму далей рабіць.

А далей трэба рабіць адно: чамадан, вакзал і вельмі-вельмі далёка. Я не кажу ў Расею, там яго хуценька убайдосяць. У кожным выпадку, кудысьці яму трэба рухаць, а вось куды – гэта для яго вялікая праблема.

- А чаму дыктатар змяніў начальніка службы сваёй бяспекі?

- Лукашэнку ўжо даўно турбуе ягоная бяспеку. Яна проста прапарцыйная тым грошам, якія ён плаціць сваёй службе бяспекі. Думаю, змена начальніка звязаная з тым, што Лукашэнка паменшыў заробкі сваёй службе бяспекі, а значыць, памяншаецца і ягоная бяспека.

Такім чынам, каб павялічыць бяспеку, ён ставіць іншага чалавека думаючы, што той здолее выправіць сітуацыю.

Напраўду ж бяспека Лукашэнкі пад пагрозай і адзінае, што ён можа правільна зрабіць для таго, каб сваю бяспеку усё ж рэалізаваць - гэта хутка чамадан, вакзал і куды-небудзь далей. Можа быць, гэта прывядзе да таго, што ён апынецца ў стане часовай бяспекі, хоць яго і там дастануць.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках