2 траўня 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады павялічылі адзіны падатак для ІП

6
Улады павялічылі адзіны падатак для ІП

Стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб у Менску павялічаныя ў сярэднім на 12%.

Адпаведную пастанову 21 снежня зацвердзіла сесія Менгарсавета. У мінулы раз стаўкі адзінага падатку для ІП і фізічных асоб у сталіцы былі павялічаны ў канцы сакавіка 2016 года, у сярэднім яны тады выраслі на 15%, піша БелТА.

У Менску зарэгістравана больш за 70 тысяч ІП, з іх 14,6 тысячы (20%) — плацельшчыкі адзінага падатку.

У спіс гандлёвых аб'ектаў, дзе стаўкі адзінага падатку павялічылі на 10%, трапілі ГЦ «Скала» і «Галілеа». У спіс тых, для каго стаўкі знізілі на 10%, уключаны ГЦ «Купалаўскі» і «Шчасце».

Стаўкі адзінага падатку ў раздробным гандлі нехарчовымі таварамі ўзрастуць на Br8-11, у грамадскім харчаванні - на Br15, пры выкананніі цырульніцкіх паслуг - на Br10, паслуг рамонту і тэхабслугоўвання аўтамабіляў - на Br21, будаўнічых паслуг - на Br12. Падатковую стаўку для рэпетытараў прапануецца павялічыць на Br4 (да Br34), для вытворцаў мэблі - на Br21 (да Br194), для таксістаў - на Br17 (да Br160), для фатографаў (акрамя відэаздымкі падзей) - на Br11 (да Br103), для ІП, якія выконваюць медыцынскія, у тым ліку стаматалагічныя паслугі, на Br17 (да Br157).

Раней charter97.org паведамляў, што падвышэнне адзінага падатку прымушае ІП згортваць дзейнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках