12 траўня 2024, Нядзеля, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Памежнага камітэта Мальцаў адпраўлены ў адстаўку

80
Кіраўнік Памежнага камітэта Мальцаў адпраўлены ў адстаўку
LEANID MALTSAU
PHOTO: BELTA

Леанід Мальцаў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Як вынікае з указу дыктатара, Мальцаў звольнены з вайсковай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 27 снежня.

Мальцаў - адзін са «старажылаў» беларускага ўрада. Быў міністрам абароны (1995-1996, 2001-2009), генерал-палкоўнік. З 9 да 16 лістапада 2012 года быў в. а. старшыні КДБ Беларусі, з 2 лістапада 2013 году знаходзіўся на пасадзе старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Як раней пісаў charter97.org, у Расеі прынятая пастанова аб адхіленні Лукашэнкі ад улады. Беларускаму дыктатару гэта стала вядома: спецслужбы Беларусі паклалі яму на стол нейкія дакументы, якія пацвярджаюць рэалізацыю гэтага плану расейскімі ўладамі і наяўнасць змоўшчыкаў унутры Беларусі.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках