30 красавiка 2024, aўторак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць пытанняў у справе Нямцова

1
Дзевяць пытанняў у справе Нямцова

Пададзеныя следствам матэрыялы выклікаюць пытанні.

Такім чынам, дзяржаўнае абвінавачванне скончыла падаваць прысяжным свае довады віны падсудных. Гэта значыць, абвешчана ўсё, што на гэты момант пададзенае следствам. І гэта «ўсё» выклікае пытанні, піша «Новая газета».

Нагадаем версію следства. Руслан Мухудзінаў - кіроўца намесніка камандзіра батальёна «Поўнач» (цяпер - Расгвардыя, на момант забойства - Унутраныя войскі МУС) Руслана Герамеева - самастойна задумаў забіць Барыса Нямцова паводле нейкіх дагэтуль невядомых следству матываў. Ён дзесьці знайшоў для гэтага некалькі мільёнаў, а таксама выканаўцаў - тых, што сядзяць цяпер на лаве падсудных (і яшчэ загінулы пры затрыманні ў Грозным Шаванаў).

А цяпер хацелася б удакладніць.

1. Навошта простаму кіроўцу (хай нават з ліку чачэнскіх сілавікоў) планаваць і заказваць забойства маскоўскага палітыка, які да Чачэніі меў вельмі апасродкаванае дачыненне, з гэтым кіроўцам знаёмы не быў і не пераходзіў дарогу ні яму, ні ягоным сваякам?

2. Якім чынам просты кіроўца (хай нават з ліку чачэнскіх сілавікоў) змог назапасіць 15 мільёнаў рублёў, каб расплаціцца за забойства, а для падрыхтоўкі злачынства дадаткова знайсці сродкі на куплю і арэнду кватэр, зброі ды аўтамабіляў?

3. Якім чынам просты кіроўца Руслан Мухудзінаў мог даручыць свайму шэфу Руслану Герамееву і ягоным сваякам займацца купляй і арэндай кватэр для падрыхтоўкі да забойства?

4. Нават калі выказаць здагадку, што ўсё гэта праўда, як мог кіроўца не растлумачыць свайму босу, навошта яму патрэбныя гэтыя кватэры, што за людзі і з якой мэтай там будуць жыць? І чаму ўсе яны адразу з'ехалі пасля рэзананснага забойства? Няўжо ні разу не казалі, пакуль Мухудзінаў вазіў Герамеева па Маскве?

5. Якім чынам просты кіроўца Руслан Мухудзінаў мог даручыць старэйшаму па званні ў ягоным батальёне «Поўнач» Зауру Дадаеву ўчыніць забойства, а Шаванаву і Эскерханаву, якія ў табелі аб рангах стаяць таксама нашмат вышэй за кіроўцу, узяць удзел у злачынстве?

6. Чаму Герамееў, пра якога ў судзе казалі практычна ўсе сведкі абвінавачання, следствам нават не дапытаны і не выкліканы ў суд? Таму што калі нават Герамееў і ні пры чым, то ён ведае відавочна больш, чым швейцары і прыслуга?

7. Чаму ніхто не дапытаны з кіраўніцтва батальёна «Поўнач», хоць бы для таго, каб патлумачыць заблытаныя абставіны імгненнага звальнення Заура Дадаева і адказаць на прынцыповае для давядзення ягонай віны пытанне: ці страляў ён з табельнай зброі перад яе здачай асабіста, ці сляды парахавых газаў пакінула зброя, з якой стралялі ў Барыса Нямцова?

8. Чаму не дапытаныя іншыя наведвальнікі кватэры на Веернай, напрыклад, Артур Герамееў, на імя якога была набытая кватэра?

9. У прэсе друкавалася заява, якая нібыта належыць Руслану Герамееву, пра тое, што на суд ён не паедзе, але падасць пісьмовае тлумачэнне. Падаў?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках