Лукашэнка «ператрос» сваю адміністрацыю
91- 5.12.2016, 15:23
- 33,889
Дыктатар звольніў Косінца і ягонага намесніка.
Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі вызваленыя ад пасад кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і першага намесніка кіраўніка адміністрацыі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведныя ўказы дыктатар падпісаў 5 снежня.
Выконваючым абавязкі кіраўніка адміністрацыі кіраўніка прызначаны Валерый Міцкевіч, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Нагадаем, Косінец быў прызначаны кіраўніком адміністрацыі дыктатара ў снежні 2014 года.
Раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што замест Косінца адміністрацыю Лукашэнкі можа ўзначаліць Сяргей Сідорскі.