Кошт Brent упершыню за паўтара года перасягнуў адзнаку $55 за барэль
7- 5.12.2016, 19:00
- 30,221
У панядзелак нафта эталоннай маркі Brent падаражэла да $55,26 за барэль.
Кошт паўночнаморскай нафты Brent у панядзелак, 5 снежня, перасягнуў адзнаку $55 за барэль упершыню з пачатку ліпеня 2015 года, паведамляе «Гордaн».
Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на Лонданскай біржы.
Так, пад 14.15 кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў дасягнуў $55,26 за барэль. Пад 17.20 ён адкаціўся да $55-55,05 за барэль.
Нафта пачала імкліва даражэць пасля таго, як 30 лістапада на пасяджэнні OPEC была прынятая пастанова скараціць здабычу нафты на 1,2 млн барэляў – да 32,5 млн за дзень. На працягу 30 лістапада кошт нафты вырас на $4 за барэль – да $51,31.