«Праўдаруб» з ЖЭСа паўстаў супраць карумпаванай сістэмы
20- 8.12.2016, 16:07
- 23,452
Павел Спірын знарок пайшоў у камунальнікі, каб выявіць недахопы сістэмы знутры.
Яшчэ не перавяліся тыя, хто можа выказаць публічна праўду і ў сатырычнай форме высмеяць улады. Як, напрыклад, Павел Спірын, які паўстаў супраць сістэмы, працуючы майстрам у ЖЭСе, паведамляе belsat.eu.
«Уладкаваўся на гэтую пасаду адмыслова. І ўбачыў, што сапраўды людзі маюць падставы казаць, што гэтая сістэма карумпаваная», - кажа госць праграмы «Размова дня».
Змаганне за праўду скончылася звальненнем - цяпер Павел працуе рознарабочым у фірмах сяброў і піша выкрывальныя кнігі пра ўладу. Іх ужо дзве - пра кіраўніка Менгарвыканкаму і суддзяў. Абедзве ён даслаў чыноўнікам розных узроўняў.
Самыя найлепшыя сатырычныя творы Паўла Спірына.
Сёлета аўтар сатырычнага зборніка «Казкі Хрустальнага сасуда» і былы супрацоўнік ЖЭСа Павел Спірын распавёў аб эфектыўнасці сатыры як жанру і беларускай сістэме казнакрадства.