30 красавiка 2024, aўторак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Gaz-System» і «Укртрансгаз» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

4
«Gaz-System» і «Укртрансгаз» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве
Фота: Reuters

Дамова дазволіць павялічыць перадачу прыроднага газу з Польшчы ва Украіну да 5 мільярдаў м3 штогод.

Аператары газатранспартных сістэм Польшчы і Украіны – акцыянерныя таварыствы «Gaz-System» і «Укртрансгаз» - падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Яна тычыцца рэалізацыі праекта газаправоду, які злучае транспартныя сістэмы перасылкі газу абедзвюх краін, распавёў «Радыё Польшча» прэс-сакратар «Gaz-System» Томаш Петрасеньскі:

«Дамова тычыцца, перш за ўсё, праектных работ і, у залежнасці ад прыняцця інвестыцыйных пастаноў, будучага будаўніцтва інтэрканэктара. Газавае злучэнне на лініі Польшча-Украіна прадугледжвае будаўніцтва новага газаправоду паміж вузлом Хермановіцэ з польскага боку і вузлом Більчэ-Воліца - з украінскага».

Новае злучэнне, згодна з чаканнямі, дазволіць павялічыць магчымасці перадачы прыроднага газу з Польшчы ва Украіну да 5 млрд м3 штогод, пачынаючы з 2020 года.

Інтэграцыя польскай і ўкраінскай газатранспартнай сістэмы з'яўляецца элементам Газавага калідора Поўнач-Поўдзень і дазволіць транспартаваць газ з Тэрміналу LNG у Свінавуйсце з выкарыстаннем трансгранічных злучэнняў паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Гэта інвестыцыя, якая падвышае энэргетычную бяспеку ў гэтым рэгіёне Еўропы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках